Сёння беларусы ўшаноўваюць памяць ахвяраў Катынскай трагедыі, ахвяр фашызму. Да акцыі памяці далучаюцца і работнікі арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам".
Беларуская вёска Хатынь была сцёртая з твару зямлі 22 сакавіка 1943 года. Разам з вёскай былі спаленыя або расстраляныя 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. І Хатынь не адна такая... але менавіта яна стала сімвалам найвялікшай нацыянальнай трагедыі і вечнага смутку.
У Беларусі ў гады вайны нямецкія акупанты знішчылі 2,5 млн чалавек. Было разбурана 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак, з іх 628 спалілі разам з жыхарамі. Нацысты правялі звыш 140 карных аперацый супраць мясцовага насельніцтва.
У памяць аб ахвярах фашызму ў 1969 годзе быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Хатынь". Ён з'яўляецца асаблівым памятным месцам, якое атаясамліваецца з лёсамі тысяч знішчаных фашыстамі паселішчаў. На тэрыторыі комплексу знаходзяцца адзіныя ў свеце "Могілкі вёсак".
Паглядзіце праект БЕЛТА "ХАТЫНЬ"
22.03.2022 11:23