Галоўны інжынер ААТ "Гомельдрэў" Юрый Кузняцоў узнагароджаны нагрудным знакам адрознення канцэрна "Белляспаперпрам" "За асабісты ўклад у развіццё галіны".
Ён удастоены гэтай вышэйшай узнагароды канцэрна за бездакорнае выкананне прафесійных абавязкаў, унясенне значнага асабістага ўкладу ў рэалізацыю інвестыцыйных праграм, адданасць сваёй справе, творчасць і ініцыятыву ў працы.
Нагрудны знак яму ўчора ўручыў намеснік старшыні канцэрна Аляксандр Пшонны падчас візіту на прадпрыемства.
24.03.2022 11:25