Канцэрн "Белляспаперпрам" сумесна з Міністэрствам лясной гаспадаркі адкрывае працу "Гарачай лініі" для вытворцаў мэблі і іншых вырабаў з драўніны, якія працуюць у Рэспубліцы Беларусь.

Гарачая лінія арганізавана з мэтай аказання падтрымкі ў вырашэнні праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць ва ўмовах неканструктыўных падыходаў кампаній з краін Захаду да працы з беларускімі прадпрыемствамі і арганізацыямі, неабгрунтаванага санкцыйнага ціску.

Прадстаўнікі кампаній могуць звярнуцца з любымі пытаннямі і праблемамі.

Гэта могуць быць пытанні:
- забеспячэння сыравінай і матэрыяламі, цэнаўтварэння на іх;
- пытанні біржавога гандлю;
- пытанні якасці і дастаўкі (лагістыкі) сыравіны, іншыя праблемы.

Прымаюцца таксама заўвагі і прапановы па магчымай карэкціроўцы дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе сферу вытворчасці мэблевай і іншай прадукцыі з драўніны.

Спецыялісты канцэрна ажыццявяць збор пытанняў, заўваг і прапаноў, якія паступілі, пасля чаго яны будуць разгледжаны зацікаўленымі дзяржаўнымі ведамствамі для прыняцця адпаведных рашэнняў па аказанні падтрымкі айчыннай мэблевай і дрэваапрацоўчай вытворчасці.


"Гарачая лінія" будзе працаваць з 25 па 31 сакавіка 2022 года (акрамя суботы і нядзелі) з 9.00 да 18.00 па тэлефонах у Мінску:
+375 17 327-14-12, +375 17 327-36-80 (Упраўленне дрэваапрацоўкі канцэрна "Белляспаперпрам").

Акрамя таго, пытанні, заўвагі і прапановы можна накіраваць на электронную пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

25.03.2022 10:20