Прадпрыемствы канцэрна, якія паказалі лепшыя вынікі ў экспартнай дзейнасці ў 2021 годзе, якія забяспечылі нарошчванне вартасных і фізічных аб'ёмаў экспарту тавараў і дыверсіфікацыі паставак узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Адпаведныя загады падпісаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей.
Высокай узнагародай адзначаны ААТ "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат", РУП "Завод газетнай паперы" і ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў".
Светлагорскі ЦКК з'яўляецца безумоўным лідэраў у цэлюлозна-папяровай прамысловасці рэспублікі. Летась на знешнія рынкі ім пастаўлена прадукцыі на $ 151,3 млн. з тэмпам росту да 2020 года амаль 140%. Геаграфія паставак ахапіла амаль 40 краін. Сярод іх такія як Расія, Кітай, Егіпет, Індыя, Інданезія, ААЭ, Сірыя, Кувейт, Пакістан і іншыя краіны.
Завод газетнай паперы за кошт уводу ў эксплуатацыю мадэрнізаванай папяровай машыны дынамічна нарошчваў свой вытворчы і экспартны патэнцыял. На экспарт пастаўлена розных відаў паперы на $ 36,1 млн., што ў 1,8 разы больш, чым у 2020 годзе. Геаграфія паставак таксама каля 40 краін. Гэта Егіпет, Алжыр, Бангладэш, Малайзія, ААЭ, Пакістан, Кенія, Шры-Ланка і іншыя краіны.
Найбуйнейшы дрэваапрацоўчы холдынг "Пінскдрэў" з'яўляецца лідарам у мэблевай вытворчасці не толькі ў сістэме канцэрна, але і ў рэспубліцы ў цэлым. У склад холдынгу ўваходзіць 31 фабрыка. Яны размешчаны ў розных гарадах краіны. Экспарт прадукцыі "Пінскдрэў" летась склаў $ 130 млн. з тэмпам росту больш за 130%. Геаграфія паставак перавысіла 40 краін. Прадукцыю холдынгу добра ведаюць у блізкім і далёкім замежжы: у Расіі, Азербайджане, Арменіі, Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане, а таксама ў такіх далёкіх краінах, як Тайланд і Манголія.
Віншуем нашых экспарцёраў з высокай ацэнкай працы і дзякуем Міністэрству замежных спраў за сумесную плённую працу па развіцці знешнегандлёвага супрацоўніцтва, выхаду на новыя рынкі і ўмацаванню экспартнага патэнцыялу прадпрыемстваў канцэрна «Белляспаперпрам».
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
30.03.2022 18:57