У Год гістарычнай памяці беларускія школьнікі наведваюць горадаўтваральныя прадпрыемствы, каб лепш ведаць гісторыю сваёй малой радзімы.

    

Вельмі многія прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" маюць векавую гісторыю і адыгрываюць важную ролю ў жыцці гарадоў нашай рэспублікі. Школьнікаў запрасілі паглядзець, як працуюць на прадпрыемствах людзі, якія ў іх ёсць традыцыі і як вырабляюцца розныя віды айчыннай прадукцыі з драўніны, паперы і кардона.

Яны ўжо пабывалі на вытворчасці драўняных пліт і іншай прадукцыі з драўніны ў ААТ "Івацэвічдрэў", ААТ" Рэчыцадрэў", ААТ"Мастоўдрэў". Паглядзелі, як робяць запалкі ў ААТ "Барысаўдрэў". З вытворчасцю кардоннай ўпакоўкі і санітарна-гігіенічных вырабаў школьнікі азнаёміліся у ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" у Шклове.

Пазнавальныя экскурсіі працягваюцца.

Падрабязнасці на нашым ТГ-канале: https://t.me/Bellesbumprom

     

06.04.2022 11:27