Сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь разглядаліся вынікі працы канцэрна "Белляспаперпрам".
На пасяджэнні было адзначана, што канцэрнам вядзецца маштабная работа па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых вытворчасцей. Большасць праектаў рэалізавана, аднак у галіны паўсталі праблемы з рэалізацыяй прадукцыі. Гэта негатыўна адбіваецца на магчымасцях прадпрыемстваў разлічвацца па крэдытах.
У гэтай сувязі прынята рашэнне аб падтрымцы дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2015 г. №160 дзевяці прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Белляспаперпрам", падоўжаныя тэрміны пагашэння па крэдытах на 5 гадоў.
Мадэрнізацыя галіны па-ранейшаму знаходзіцца на кантролі ўрада.
Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Юрый Назараў адзначыў, што распрацаваны комплекс мер па фінансаваму аздараўленню прадпрыемстваў.
"У прыватнасці, канцэрнам сумесна з Мінфінам і Банкам развіцця распрацаваны, узгоднены і ўнесены ва ўрад праект указа, які прадугледжвае глыбокую рэструктурызацыю крэдытнай запазычанасці прадпрыемстваў праз эмісію эмітаваных дзяржавай доўгатэрміновых аблігацый для набыцця гэтых папер банкамі на адпаведных умовах", - распавёў ён.
Таксама Юрый Назараў падкрэсліў, што калі спатрэбяцца іншыя дадатковыя меры, накіраваныя на аздараўленне прадпрыемстваў, канцэрн будзе ісці на прыняцце неабходных нарматыўна-прававых дакументаў.
Канцэрн "Белляспаперпрам" аб'ядноўвае найбольш буйныя дрэваапрацоўчыя і цэлюлозна-папяровыя прадпрыемствы рэспублікі.
У яго склад уваходзяць 45 прадпрыемстваў і холдынгаў розных формаў уласнасці. Прадпрыемствы "Белляспаперпрама" пастаўляюць прадукцыю на рынкі 44 дзяржаў.