Паперу офісную фармату А4 "COPY X STANDART "пачала вырабляць Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" (філіял ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры").

На сучасным аўтаматызаваным абсталяванні фабрыка можа вырабляць розныя віды паперы. Напрыклад, паперу-аснову для шпалер, паперу для гафрыравання, паперу афсетную. У цэлым магутнасць мадэрнізаванай папяровай машыны фабрыкі дазваляе вырабляць каля 27 тыс. тон рознай паперы ў год.

     Вытворчая праграма вызначаецца попытам і жаданнем заказчыкаў. У   асноўным, заказы паступаюць на паперу для гафрыравання. У цяперашні   час з улікам ўзрослага попыту на афсетную паперу, з якой пасля   вырабляецца папера для друкарак ў гатовым фармаце А4, фабрыка   аператыўна наладзіла адпаведнае абсталяванне і прыступіла да выпуску   паперы офіснай у пачках. У суткі тут вырабляецца 2500 тысячы пачкаў   паперы па 500 лістоў.

   Зыходнай сыравінай для вытворчасці гэтай паперы з'яўляецца сульфатная   беленая цэлюлоза Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната.

 Папера свабодна рэалізуецца ўсім жадаючым.

  Інфармацыя для юр асоб! Замовіць паперу можна тут: аддзел збыту і   маркетынгу +375 233 35 96 75 (Добруш); філіял "Гандлёвы дом "Беларускія   шпалеры "ЦБК Кансалт" +375 232 53 60 76 (Гомель).

   Папера ёсць і тут: "Тавары для дома" (Добруш) +375 233 32 38 54.

 

 

                                          

12.04.2022 12:39