Аб ходзе рэалізацыі праекта "Будаўніцтва станцыі цеплавых помпаў на базе ААТ «Светлагорскі ЦКК» сёння далажылі старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаілу Касько падчас яго рабочай паездкі ў Светлагорск.


Мэтай будаўніцтва станцыі цеплавых помпаў з вонкавымі камунікацыямі з'яўляецца карыснае выкарыстанне цяпла сцёкавых вод з дапамогай цеплавых помпаў (замест выкіду ў атмасферу на градзірні) для ацяплення КСУП "Светлагорская агароднінная фабрыка", тым самым патанніўшы энергарэсурсы для дадзенага спажыўца.
У выніку рэалізацыі дадзенага мерапрыемства з'явіцца комплекс ўзаімаувязанага абсталявання з выкарыстаннем двух цеплавых помпаў абсарбцыйнага тыпу (цеплавой магутнасцю 3,5 і 9,3 МВт адпаведна), цеплаабменнікаў, цыркуляцыйных і падпітачных помпаў, запорнай і рэгулюемай арматуры, сістэм электразабеспячэння і аўтаматызацыі, унутраных інжынерных камунікацый. Разліковы тэрмін службы цеплавых помпаў складае не менш за 30 гадоў.

Варта адзначыць, што пераход да ўтылізацыі нізкатэмпературных цеплавых патокаў дасць магчымасць забяспечыць зніжэнне энергетычнага складніка сабекошту прадукцыі і паляпшэнню фінансавага становішча прадпрыемства, што будзе спрыяць яго стабільнаму становішчу на ўнутраных і знешніх рынках.
Эканамічны эфект будзе дасягнуты за кошт зніжэння першасных крыніц энергіі і складзе 8,5 тыс. тон умоўнага паліва ў год, што складае каля 7,4 млн.м3 імпартаванага прыроднага газу ў год.

А на самой фабрыцы тым часам ідзе збор ураджаю. Як толькі сюды будзе пададзена цяпло са Светлагорскага ЦКК ураджай дакладна павялічыцца! Агароднінная фабрыка З III квартала бягучага года стане адным з вытворчых падраздзяленняў ААТ "Светлагорскі ЦКК".

    

13.04.2022 18:03