Светлагорскім ЦКК забяспечана вытворчасць беленай цэлюлозы са спецыяльнымі тэхнічнымі характарыстыкамі, неабходнымі для наступнай перапрацоўкі мясцовымі вытворцамі гігіенічных вырабаў для жанчын і дзяцей.
Першыя партыі гэтай цэлюлозы ўчора ўжо адгружаныя беларускаму прадпрыемству з Гродна, якое спецыялізуецца на вытворчасці такіх гігіенічных вырабаў (падгузнікі, пракладкі і т.п.). Гэтая цэлюлоза больш мяккая і лёгкая. Па якасці нічым не саступае імпартным аналагам. Такім чынам, мясцовыя вытворцы падгузнікаў і іншай падобнай прадукцыі без сыравіны не застануцца. Магчымасці Светлагорскага ЦКК дазваляюць цалкам задаволіць іх патрэбы. Пакуль паступіў заказ на 300 тон, неабходна будзе больш, камбінат гэта зробіць.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
14.04.2022 12:36