Актуальныя пытанні працы прадпрыемстваў канцэрна будуць разгледжаны сёння на выязным пасяджэнні Савета канцэрна "Белляспаперпрам", якое адбудзецца на базе ААТ "Мастоўдрэў".
На парадку дня: разгляд вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемстваў галіны за першы квартал 2022 года; пытанні стану аховы працы, прамысловай, пажарнай і транспартнай бяспекі ў арганізацыях канцэрна; задачы ідэалагічнай работы ў арганізацыях канцэрна; пытанні захавання антыкарупцыйнага заканадаўства і іншыя пытанні вытворчай дзейнасці.
У пасяджэнні Савета прымуць кіраўнікі канцэрна, дырэктары ўсіх арганізацый, якія ўваходзяць у склад канцэрна, прадстаўнікі шэрагу профільных міністэрстваў і ведамстваў, Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.
Перад пасяджэннем адбудзецца азнаямленчая экскурсія па вытворчасці ААТ "Мастоўдрэў". Гэта шматпрофільнае дрэваапрацоўчае прадпрыемства, якое ажыццяўляе комплексную перапрацоўку драўніны: ад нарыхтоўкі да атрымання гатовай прадукцыі. Прадпрыемства самастойна нарыхтоўвае драўніну, перапрацоўвае яго ў пілапрадукцыю, шырокафарматную вільгацятрывалую фанеру, пліты МДФ і падлогавыя ламінаваныя пакрыцця. ААТ "Мастоўдрэў " з'яўляецца горадаўтваральным прадпрыемствам, на якім працуе больш за 1400 чалавек.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
21.04.2022 08:47