Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, транспартнай, прамысловай і пажарнай бяспекі ў арганізацыях канцэрна «Белляспаперпрам» у 2021 годзе.

Пераможцам агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, транспартнай, прамысловай і пажарнай бяспекі за 2021 год прызнаны філіял «Папяровая фабрыка «Чырвоная зорка» ААТ «Светлагорскі ЦКК». Другое месца ў ААТ "Зеленаборскае", трэцяе - у ААТ "Буддэталі".

Пераможцамі ў намінацыях сталі:
- "Лепшая арганізацыя работы па ахове працы" - ААТ "Светлагорскі ЦКК";

- "Лепшая арганізацыя работы па забеспячэнню прамысловай бяспекі" - СТАА "ЗОЎ-ЛенЕўрамэбля" – пераможца ў намінацыі;

- "Лепшая арганізацыя работы па забеспячэнню пажарнай бяспекі" - ААТ "Мастоўдрэў";
- "Лепшая арганізацыя работы па забеспячэнні бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту"- ААТ "Слоніммэбля".

Дадзены агляд-конкурс у арганізацыях канцэрна праводзіцца шосты раз. Яго галоўныя мэты:
- актывізацыі работы па ахове працы, транспартнай, прамысловай і пажарнай бяспекі;
- павышэнне зацікаўленасці наймальнікаў у стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў, умацаванне прамысловай і пажарнай бяспекі, бяспекі дарожнага руху і эксплуатацыі транспарту;
- прафілактыка вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання, аварый і аварыйных сітуацый, паляпшэння ўмоў і аховы працы, вытворчай санітарыі;
- папярэджанне няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў на вытворчасці, удзел работнікаў у дзейнасці па паляпшэнню ўмоў і аховы працы, пажарнай бяспекі і бяспекі дарожнага руху;
- паляпшэнне сістэм кіравання аховай працы, маральнае і матэрыяльнае стымулявання наймальнікаў і работнікаў за забеспячэнне патрабаванняў аховы працы, прамысловай і пажарнай бяспекі, бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту.

У аглядзе-конкурсе прымаюць удзел прамысловыя арганізацыі канцэрна. Агляд-конкурс арганізуецца і праводзіцца з удзелам Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.

Прэс-служба канцэрна"Белляспаперпрам"

 


21.04.2022 15:00