Беларусь прапрацоўвае пастаўкі ў Узбекістан драўляных дамоў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
Перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Яшчэ адна актуальная тэма - перспектывы экспарту беларускай лясной прадукцыі, у прыватнасці дамоў з дрэва. Як пацвердзіў сёння Прэзідэнт Узбекістана, гэта зараз вельмі модны трэнд у гэтай краіне, вельмі вялікі попыт. Да нядаўняга часу невялікія партыі яны куплялі ў Заходняй Еўропе, але кошт досыць высокі. Таму мы абмеркавалі магчымасці серыйнай вытворчасці і пастаўкі домакамплектаў", - сказаў Раман Галоўчанка.Размова аб вядомым беларускім прадпрыемстве - заводзе газетнай паперы, які мае канвеерную вытворчасць. "Калі мы прапануем канкурэнтаздольную цану, думаю, гэта будзе наш новы рынак", - адзначыў прэм'ер-міністр.
Ва Узбекістане знаходзіцца цяпер і дэлегацыя канцэрна "Белляспаперпрам" на чале з намеснікам старшыні Генадзем Дзікавіцкім. Кіраўнікі дрэваапрацоўчых і цэлюлозна-папяровых прадпрыемстваў удзельнічаюць у дзелавых перамовах і сустрэчах з партнёрамі, з якімі ўжо супрацоўнічаюць, і новымі патэнцыяльнымі партнёрамі.
У 2021 годзе прадпрыемствы канцэрна экспартавалі ва Узбекістан прадукцыі на 8,7 млн долараў - у 2,1 разы больш, чым у 2020 годзе. Аснову экспарту склалі папера, кардон, цэлюлоза і драўняна-стружкавыя пліты. Таксама пастаўляліся пліты драўнянавалакністыя, фанера, вокны, дзверы, драўляныя канструкцыі, мэбля, шпалеры, прадукты лесахіміі і іншае.
Сёлета прадпрыемствы канцэрна працягнулі нарошчваць экспарт ва Узбекістан. За студзень-люты ў гэтую краіну пастаўлена прадукцыі амаль на 2,6 млн долараў, што да аналагічнага перыяду мінулага года састаўляе 268,7%.
Прэс-служба канцэрна"Белляспаперпрам"
25.04.2022 19:39