Старшыня канцэрна Міхаіл Касько павіншаваў ветэранаў і работнікаў галіны З Днём Перамогі.
Дарагія ветэраны, паважаныя работнікі арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам", сябры!
Віншую вас са знамянальным і значным для нас святам - Днём Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!
Гэта ўсенароднае свята міру і дабра, сімвал гераізму і самаахвярнай любові да роднай зямлі, светлай памяці аб мільёнах загінулых і непакорнай сілы духу абаронцаў Айчыны.
Мы шчыра ўдзячныя ім за святы подзвіг, за мужнасць і вернасць свайму народу, за жыццёвую сілу, высакароднасць і патрыятызм.
Наш абавязак - захоўваць пра іх вечную памяць, перадаваць гісторыю перамогі з пакалення ў пакаленне, рабіць усё для таго, каб у Беларусі заўсёды былі мір, згода і дабрабыт.
Жадаю ўсім ветэранам і работнікам галіны выдатнага святочнага настрою, моцнага здароўя, любові і цяпла ад родных і блізкіх людзей. Міру і дабра!
З Днём Перамогі!
Старшыня канцэрна"Белляспаперпрам"
Міхаіл Касько
06.05.2022 18:34