Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджана начальнік упраўлення інфармацыйных тэхналогій і сувязяў з грамадскасцю канцэрна «Белляспаперпрам» Ружэна Навіцкая.
Гэтай узнагароды яна ўдастоена за актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні значных для галіны мерапрыемстваў і кампаній, заслугі і дасягненні ў сацыяльна-культурнай, грамадскай і іншых сферах. Ганаровую грамату ад імя кіраўніка Адміністрацыі Ігара Сяргеенкі ёй сёння ўручыў старшыня канцэрна Міхаіл Касько.
17.05.2022 10:05