Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» планамерна нарошчваюць экспарт у Азербайджан.
Зараз дэлегацыя кіраўнікоў шэрагу прадпрыемстваў галіны знаходзіцца з дзелавым візітам у Азербайджане. На парадку дня шмат сустрэч з даўнімі і новымі партнёрамі. Вынікам візіту павінен стаць рост экспарту прадукцыі ў гэтую краіну. На рынку Азербайджана прадпрыемствы канцэрна працуюць даўно, пастаўляючы на яго досыць шырокі асартымент тавараў дрэваапрацоўкі і цэлюлозна-папяровай вытворчасці.
У 2021 годзе ў Азербайджан экспартавана прадукцыі на $ 14,6 млн з тэмпам росту да 2020 года 108,2%. У першым квартале бягучага года дынаміка росту прагрэсуе: 130,8% да першага кварталу 2021 года. На $ 2,7 млн у Азербайджан пастаўленыя такія тавары, як драўняна-стружкавыя і драўнянавалакністыя пліты, фанера, піламатэрыялы, мэбля, паперы і кардон і некаторыя іншыя віды прадукцыі. Найбольшы тэмп росту аб'ёмаў паставак адбыўся па драўняна-стружкавых плітах, паперы і кардоне.
Прэс-служба канцэрна"Белляспаперпрам"
19.05.2022 13:23