Драўніну, нарыхтаваную на бураломных лесасеках, неабходна эфектыўна перапрацаваць у гатовы прадукт і рэалізаваць яго. Такую задачу сёння перад лесапрамысловым комплексам паставіў намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Назараў.
18 мая ён правёў нараду аператыўнага штаба ў пытаннях ліквідацыі наступстваў непагадзі ў лясным фондзе ў Мсціслаўскім райвыканкаме.
Удзел у працы штаба прыняў і старшыня канцэрна Міхаіл Касько, прысутнічалі кіраўнікі шэрагу прадпрыемстваў.
На думку намесніка Прэм'ер-міністра, неабходна знайсці здаровы кампраміс, як гэтую драўніну пусціць у перапрацоўку і куды прадаць гатовую прадукцыю. "Гэта сістэмная праца, мы пастаянна ёй займаемся, дзякуючы чаму пытанні, якія склаліся, ў бліжэйшы час будуць адрэгуляваны", - падкрэсліў Юрый Назараў.
У выніку ўраганных вятроў, якія прайшлі на тэрыторыі Беларусі 12 мая, пацярпела каля 1 млн куб. м драўніны.
Паводле інфармацыі БЕЛТА
Фота: Мінлясгас
18.05.2022 11:23