Мемарандум аб развіцці супрацоўніцтва ў галіне імпарту і экспарту прадукцыі дрэваапрацоўкі паміж канцэрнам «Белляспаперпрам» і Кітайскай асацыяцыяй па абароце драўніны і лесапрамысловай прадукцыі падпісаны сёння ў «Вялікім камені».


У індустрыяльным парку сёння праходзіць пасяджэнне Камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву Кітайска-Беларускага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. На парадку дня - актуальныя дыскусіі па ўзаемадзеянні дзвюх краін у галіне гандлю і інвестыцый, транспарту і лагістыкі.

Падпісаны мемарандум накіраваны на развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва бакоў у галіне імпарту і экспарту прадукцыі дрэваапрацоўкі, павышэнне яе выніковасці, аналіз праблем ўзаемнага гандлю і пошук ўзаемапрымальных шляхоў іх вырашэння.

    Канцэрн і Асацыяцыя будуць спрыяць далейшаму     пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне   імпарту і экспарту прадукцыі дрэваапрацоўкі на   прынцыпах доўгатэрміновага партнёрства, які адказвае   інтарэсам абодвух бакоў.

    У рамках Мемарандума сумесна будуць арганізоўвацца   выставы, кірмашы, дзелавыя сустрэчы. Спецыялісты   будуць абменьвацца эканамічнай, прававой, навукова-   тэхнічнай і іншай інфармацыяй па напрамках   супрацоўніцтва.

 

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

 

25.05.2022 16:31