Мазырскі ДАК асвойвае рынкі з новай прадукцыяй. Гукаізаляцыйныя драўняныя пліты з хвойнай цэлюлозы BELTERMO становяцца ўсё больш папулярнымі і запатрабаванымі.
Знаёмцеся - гукаізаляцыйныя драўнянавалакністыя пліты "ЖЫВІ ГУЧНЕЙ". "Тонкія - пад ламінат, тоўстыя - на сцены - і праблем з суседзямі дакладна не будзе!
Жывіце гучней, вы нікому не перашкодзіце!", - кажуць вытворцы.
Усе перавагі гукаізаляцыйных пліт, вырабленых з хвойнай драўніны, ужо ацанілі першыя спажыўцы, у прыватнасці, на расійскім рынку. Драўняныя пліты, зробленыя ў беларускім Мазыры, набіраюць усё большую папулярнасць. Купіць у Расіі пліту з Мазыра можна праз спецыяльна створаны сайт https://живигромче.рф/. Тут пра яе ёсць усё (апісанне, вобласці прымянення, інструкцыі па кладцы і шмат-шмат іншай карыснай і цікавай інфармацыі).
Падрабязнасці на нашым ТГ-канале: https://t.me/Bellesbumprom/3131
01.06.2022 17:51