Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат - пераможца рэспубліканскага конкурсу "Лепшы экспарцёр 2021 года".
Падвядзенне вынікаў гэтага прэстыжнага конкурсу адбылося на днях у Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. Сярод пераможцаў і дыпламантаў конкурсу чатыры прадпрыемствы канцэрна.
У намінацыі «Цэлюлозна-папяровая прамысловасць» лепшым экспарцёрам 2021 года прызнана ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат».
Прадпрыемства ўтрымлівае гэтую планку на працягу некалькіх гадоў. Лепшым экспарцёрам года ЦКК быў і па выніках 2020-га і 2019 гадоў.
Заахвочвальнымі дыпломамі ў гэтай намінацыі ўзнагароджаны РУП "Завод газетнай паперы" і ААТ "Слонімскі кардонна-папяровы завод "Альберцін".
У намінацыі "Дрэваапрацоўчая і мэблевая вытворчасць" заахвочвальным Дыпломам узнагароджана ААТ "Івацэвічдрэў".
Віншуем з годнай узнагародай!
03.06.2022 08:28