Работнікі апарата канцэрна «Белляспаперпрам» на чале з намеснікам старшыні Генадзем Дзікавіцкім здзейснілі учора рабочую паездку на прадпрыемствы галіны.
У праграме быў разгляд тэхналогій вытворчасці фанеры, мэблевага шчыта, мэблі з масіва драўніны на базе ААТ «ФанДАК» і сульфатнай беленай цэлюлозы і кардона на базе ААТ «Светлагорскі ЦКК».
Дарэчы, гэта ўжо не першая такая паездка работнікаў апарата канцэрна. Летась аналагічны візіт быў арганізаваны на вытворчасць ААТ "Віцебскдрэў".
Бываць на вытворчасці, бачыць працу абсталявання, якія прымяняюцца тэхналогіі, умовы працы для людзей. Такую задачу ставіць перад апаратам старшыня канцэрна Міхаіл Касько. Ён перакананы, што кожнаму спецыялісту, працуючы ў вышэйшай арганізацыі, неабходна бачыць і ведаць, як жывуць і працуюць прадпрыемствы галіны. Бываць на вытворчасці, знаёміцца з людзьмі і мець уяўленне аб усіх сферах дзейнасці падведамных арганізацый.
У ААТ "ФанДАК" работнікі апарата канцэрна пабывалі на пляцоўцы лесапілавання, фанерным і мэблевым цэхах, у фірмовай мэблевай краме. Азнаёміліся з унікальнай экспазіцыяй Завадскога музея, пакінулі памятныя запісы.
Накіроўваючыся ў Светлагорск, работнікі апарата канцэрна не маглі праехаць міма мемарыяльнага комплексу «Ола» ў Светлагорскім раёне.
Вёска Ола была акупаваная ў канцы ліпеня 1941 года. Раніцай 14 студзеня 1944 года нямецкі карны атрад разам з вайсковай часткай, якая налічвала каля 1 тыс. салдат, атачыў вёску. Людзей заганялі ў хаты, якія затым падпальвалі. Тых, хто спрабаваў уцячы, расстрэльвалі з кулямётаў і аўтаматаў, кідалі ў агонь жывымі. Такім чынам было расстраляна і спалена 1758 мірных жыхароў, у тым ліку 950 дзяцей.
Памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да манумента.
Флагман цэлюлозна-папяровай прамысловасці Беларусі Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат - сапраўдны гонар канцэрна "Белляспаперпрам". Гэта вытворчасць дзівіць сваімі маштабамі і тэхналагічнасцю. Пабываць на ім і ўсе ўбачыць сваімі вачыма хацелі многія. І гэта адбылося. Цяпер, працуючы ў кабінетах апарата канцэрна ў Менску, кожны спецыяліст, які прыняў удзел у паездцы, незалежна ад кірунку дзейнасці свайго падраздзялення, няхай гэта будзе справаводства, прававая і кадравая праца, бухгалтэрыя, эканоміка і фінансы, будзе ведаць і разумець вытворчасць лепшай.
03.06.2022 16:35