Прадукцыя Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы" прадстаўлена на выставе ў Маскве.

Сёння ў МВЦ "Крокус Экспа" адкрылася 26-я Міжнародная выстава упаковачнай індустрыі RosUpack-2022.

Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" прадставіла традыцыйную і новую прадукцыю, у прыватнасці, кардон мелаваны трохслаёвы маркі GC2 Standart.

- Мы штогод удзельнічаем у гэтым знакавым для галіны мерапрыемстве –  пракаментавала начальніца аддзела збыту і маркетынгу Наталля Чуянава. – Але ўпершыню прадстаўляем нашы магчымасці ў галіне ўпакоўкі. Новая для прадпрыемства прадукцыя паспяхова рэалізуецца ў блізкім і далёкім замежжы, а таксама ў азіяцкіх і афрыканскіх краінах. Мы ўзялі курс на пашырэнне прадуктовай лінейкі і рушым яму. У бліжэйшы час пачнем вырабляць Cupboard-аснову для аднаразовага посуду з трохслаёвага кардона.

    На выставе прадстаўлены і традыцыйныя тарныя віды паперы Добрушскага   вытворцы, якія   таксама  карыстаюцца немалой папулярнасцю.

  Праца выставы працягнецца да 10 чэрвеня. 

        

07.06.2022 15:58