Перамогу ў рэспубліканскім турніры па валейболе арганізацый - членаў Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання атрымалі каманды прадпрыемстваў канцэрна «Белляспаперпрам».
Сярод мужчын перамагла каманда ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў".
Сярод жанчын - каманда ААТ "Светлагорскі ЦКК".
Другое месца сярод мужчын заваявалі спартсмены з зборнай Гомельскага абласнога камітэта прафсаюза (Хойніцкі і Лельчыцкі лясгасы).
Сярод жанчын на другім месцы - каманда ГПУ НП "Белавежская пушча".
На трэцяй ступені п'едэстала гонару сярод мужчын зборная каманда Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза (РУП "Завод газетнай паперы", Бабруйскі і Чэрыкаўскі лясгасы).
Сярод жанчын тройку лідэраў замкнула зборная каманда Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза (ААТ СКБЗ "Альберцін" і ААТ "Мастоўдрэў").
Больш інфармацыі тут https://t.me/Bellesbumprom і тут https://t.me/profsouz_lesaipripodopolzovania
20.06.2022 11:59