23 чэрвеня старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Міхайлавіч Касько правядзе выязны прыём грамадзян і сустрэнецца з працоўным калектывам ААТ "Навасвержанскі лесазавод".
Прыём грамадзян адбудзецца з 10.00 да 11.00 па адрасе в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, вул. Чыгуначная, 8, 2 паверх, актавая зала.
Запісацца на прыём загадзя альбо пакінуць свае пытанні можна па тэлефоне 8017 17 7-26-01.
Пасля прыёму грамадзян адбудзецца гутарка з працоўным калектывам дрэваапрацоўчага прадпрыемства, падчас якой будуць абмеркаваны актуальныя пытанні маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пытанні вытворчай дзейнасці ў сучасных умовах.
21.06.2022 09:53