Адгрузка балансавай драўніны, нарыхтаванай на ветравальна-бураломных лесасеках, будзе забяспечана ў максімальным аб'ёме профільным дрэваапрацоўчым прадпрыемствам у рамках біржавых кантрактаў.


Гаворка ідзе пра перапрацоўшчыкаў балансавай драўніны РУП "Завод газетнай паперы", ЗТАА "Кронаспан", ЗТАА "ВМГ Індустры".

Такую задачу сёння перад кіраўніцтвам галіны паставіў намеснік Прэм'ер-міністра Юрый Назараў падчас наведвання Клімавіцкага лясгаса.

Удзел у рабочай паездкі Віцэ-прэм'ера прыняў старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіл Касько.

Юрый Назараў падкрэсліў, што ў пазначаных прадпрыемстваў маюцца прыстасаваныя пляцоўкі для захоўвання значных аб'ёмаў запасаў сыравіны, таму важна своечасова вывезці драўніну з лесу да іх. Каб не абцяжарваць прадпрыемствы фінансава ў адзін момант, для іх пастаўшчыкі прадугледзяць адтэрміноўку плацяжоў. Будзе знойдзены здаровы кампраміс. Праца выбудуецца так, каб мінімізаваць рызыкі для людзей і страты якасці драўніны", - адзначыў Юрый Назараў.

Пытанне знаходзіцца на кантролі ўрада.

22.06.2022 11:35