Прадстаўнікі расейскіх выдавецтваў і друкарняў наведалі Добрушскую папяровую фабрыку "Герой працы" холдынгу "Беларускія шпалеры".
Прыехалі прадстаўнікі 18 буйных кампаній.
Мэта візіту - знаёмства з вытворчасцю паперы і кардона і абмеркаванне новых перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва. Разглядаліся варыянты рэгулярных паставак добрушскага кардона на паліграфічныя і выдавецкія прадпрыемствы Расеі, абмяркоўваліся пытанні па эфектыўнаму выкарыстанню паліграфічных матэрыялаў, якія выпускае фабрыка.
- Штомесяц гэтыя кампаніі закупляюць да 500 тон Добрушскага кардона і да 200 тон іншай прадукцыі - малявальнай, чарцёжнай, афсетнай паперы. У планах - павялічыць пастаўкі ў некалькі разоў – адзначыў дырэктар ТАА "ЦБК-Трэйдынг" (гандлёвая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры") Уладзімір Нікановіч.
Больш фота тут: https://t.me/Bellesbumprom/3362
24.06.2022 15:05