Міхаіл Орда азнаёміўся з вытворчасцю СТАА "ЗОЎ-Ленеўрамэбля".

Высокую ацэнку ён даў таму, што ў кампаніі функцыянуе свой навучальны цэнтр, які рыхтуе персанал для працы на вытворчасці.

Кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі падкрэсліў, што навучальныя цэнтры пры прадпрыемствах дапамогуць пазбегнуць кадравага дэфіцыту. "Гэта вельмі важна, калі чалавек на працягу ўсёй працоўнай дзейнасці мае магчымасць павышаць кваліфікацыю, прычым без адрыву ад вытворчасці. Яму не трэба губляць у заработнай плаце, а прадпрыемства не губляе ў гэты час рабочыя рукі. Акрамя таго, работнікі бачаць і разумеюць, што наймальнік у іх зацікаўлены, ўкладваецца ў іх навучанне і прасоўванне. А гэта, у сваю чаргу, магчымасць для людзей больш зарабіць. Адпаведна ў іх ёсць цікавасць працаваць на прадпрыемстве, развівацца ў сваёй прафесіі", - адзначыў Міхаіл Орда.

Вопыт па павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы кадраў, сацыяльнаму партнёрству, безумоўна, будзе карысны і іншым арганізацыям. ФПБ арганізуе абмен гэтым вопытам.

Калектыў прадпрыемстваў кампаніі налічвае больш за 1,6 тыс.чалавек. Пры гэтым досыць вялікая колькасць работнікаў маладога ўзросту, у той час як многія іншыя прадпрыемствы прамысловасці сутыкаюцца з праблемай прыцягнення моладзі на вытворчасць. Шмат у чым такога выніку ў кампаніі дамагліся дзякуючы ўнікальнай для прыватнага бізнесу сістэме падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў. Яшчэ ў 2012 годзе тут быў створаны асобны навучальны цэнтр для практыка-арыентаванага навучання рабочых пад патрэбы прадпрыемства. Перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі рабочых праводзіцца па больш чым 45 прафесіях. Навучанне праходзіць без адрыву ад вытворчасці: графік заняткаў падладжваецца пад працоўныя змены слухачоў. Усё гэта дае магчымасць прадпрыемству аператыўна вырашаць кадравыя пытанні: пры неабходнасці хутка навучаць працы на новым абсталяванні, перанавучаць рабочых пад патрэбнасці вытворчасці.

Паводле інфармацыі БЕЛТА

 

07.07.2022 09:50