Лепшых экспарцёраў 2021 года ўзнагародзілі ў Мінску. Нашы арганізацыі сярод іх.
Пераможцам рэспубліканскага конкурсу "Лепшы экспарцёр 2021 года" ў намінацыі "Цэлюлозна-папяровая прамысловасць" стаў Светлагорскі ЦКК. Прадпрыемства ўтрымлівае гэтую планку на працягу некалькіх гадоў. Лепшым экспарцёрам года ЦКК быў і па выніках 2020-га і 2019 гадоў.Заахвочвальнымі дыпломамі ў гэтай намінацыі ўзнагароджаны Завод газетнай паперы і Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін».
У намінацыі "Дрэваапрацоўчая і мэблевая вытворчасць" заахвочвальным Дыпломам узнагароджана ААТ "Івацэвічдрэў".
Гэты рэспубліканскі конкурс праводзіцца штогод БелГПП сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі, дзяржаўнымі камітэтамі, канцэрнамі, аблвыканкамамі і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, НАН Беларусі, БУТБ, адміністрацыяй ПВТ і бізнес-саюзамі.
Як адзначыў старшыня палаты Міхаіл Мятлікаў падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў, лепшыя экспарцёры розныя - дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці, з замежнымі інвестыцыямі, але ўсе яны лепшыя ў эканоміцы. У 2021 годзе фіналісты конкурсу паставілі на экспарт прадукцыю на $ 15,5 млрд і адкрылі 57 новых рынкаў збыту.
Крытэрыі ацэнкі празрыстыя - аб'ём экспарту на аднаго працоўнага, занятага ў працэсе вытворчасці або ў сферы паслуг. Таксама пераможцы выбіраліся зыходзячы з геаграфіі паставак, фізічных аб'ёмаў.
12.07.2022 10:34