Самая яркая падзея ў грамадскім жыцці работнікаў арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам" сёння стартавала ў Стаўбцоўскім раёне!

III Рэспубліканскі турыстычны злёт адкрыты!!!

Удзельнікаў турзлёту віталі намеснік старшыні канцэрна Таццяна цыбулька і старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Чэслава Гоева.

У турыстычных навыках пазмагаюцца каманды ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", ААТ "Віцебскдрэў", філіял "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы", ААТ "Рэчыцадрэў", ААТ "Гомельдрэў", ААТ "Светлагорскі ЦКК", ААТ "Мастоўдрэў", ААТ "Барысаўдрэў", ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак", РУП "Завод газетнай паперы" і ААТ "ФанДАК".

Удзельнікі паспаборнічаюць у тэхніках пешаходнага і воднага турызмаў, перацягванні каната, пераадолеюць камандныя выпрабаванні, згуляюць у паркавы валейбол, гарадкі, "Небаскроб" (скрыні), "Транспартная лагістыка".

Паўдзельнічаюць у конкурсе на лепшае прадстаўленне турыстычнага лагера "Мая любімая арганізацыя" і конкурсе турыстычнай песні "Песні ля вогнішча".

 

15.07.2022 16:29