За актыўны ўдзел у рабоце па насычэнню спажывецкага рынку шырокім асартыментам тавараў канцэрн «Белляспаперпрам» адзначаны Падзякай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
У пятніцу ў ведамстве з нагоды Дня работнікаў гандлю адбыўся ўрачысты сход. Падзяку з рук міністра Аляксея Багданава прыняла намеснік старшыні канцэрна Таццяна Цыбулька.
Віншуем МАРТ і ўсіх работнікаў галіны з прафесійным святам!
Работнікі гандлю - гэта адны з самых блізкіх і важных партнёраў вытворцаў самай разнастайнай прадукцыі. Яны - галоўны мост паміж вытворцам і спажыўцом. Дзякуючы іх майстэрству, прафесіяналізму, уменню прадставіць тавар мы знаходзім сваіх пакупнікоў і маем вынік ад вытворчасці.
Сумесна з МАРТ канцэрн вырашае шырокі круг пытанняў, якія тычацца заканадаўчай базы, антыманапольных пытанняў, прасоўвання тавараў і многіх іншых напрамкаў.
Дзякуем за супрацоўніцтва і жадаем працвітання ўсім работнікам гандлю!
01.08.2022 11:05