Знайсці адзін аднаго і заняць нішы, якія вызваліліся. З такой мэтай нядаўна ў Гомелі сабраліся вытворцы, прадстаўнікі розных сфер бізнесу і прадпрымальнікі.
На сустрэчы абмеркавалі пытанні кааперацыі і імпартазамяшчэння. Ва ўмовах санкцыйнага ціску ў шэрагу айчынных вытворцаў узніклі праблемы не толькі з экспартам прадукцыі, але і закупкай розных камплектуючых, сыравіны і матэрыялаў. Вырашэннем пытання становіцца пошук альтэрнатыўных пастаўшчыкоў, але важней паглядзець вакол сябе, на рэзервы і магчымасці, якія ёсць унутры краіны.
Намеснік генеральнага дырэктара Гомельскай мэблевай фабрыкі "Прагрэс" Сяргей Юзвяк распавёў, што іх прадпрыемства магло сутыкнуцца з праблемамі пры закупцы фурнітуры і механізмаў трансфармацыі, інструмента. Але нібы прадчуваючы абвастрэнне адносін з краінамі-пастаўшчыкамі гэтых вырабаў, паспелі заручыцца дамовамі з іншымі партнёрамі. Так, свердзела сталі закупляць кітайскага паходжання. Па тэрміне службы яны не саступаюць еўрапейскім узорам, затое апынуліся на 40% танней.
- Калі інструмент або фурнітура будуць вырабляцца прама ў нашым горадзе, будзе яшчэ лепш – - пазначыў прапанову бізнес-супольнасці Юзвяк. Прыватнае прадпрыемства "Наватар", напрыклад, такой магчымасцю ўжо скарысталася, але ў фабрыкі ёсць і іншыя запыты. Аб'ёмы вытворчасці ў "Прагрэсу" немалыя - 5 тыс. адзінак мяккай мэблі ў месяц. Прадпрыемства пастаянна мае патрэбу ў шырокім асартыменце камплектуючых, а гэта значыць, што ў яго партнёраў-пастаўшчыкоў заўсёды будзе збыт.
І такіх фабрык у краіне шмат. Яны чакаюць прапаноў ад беларускіх вытворцаў.
09.08.2022 14:44