Сёння ААТ "Івацэвічдрэў" адзначае 100-гадовы юбілей. Павіншаваць працоўны калектыў прыехалі ганаровыя госці і партнёры прадпрыемства. Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько павіншаваў калектыў і ўручыў лепшым працаўнікам узнагароды.

Звяртаючыся з віншаваннямі да работнікаў і ветэранаў адкрытага акцыянернага таварыства «Івацэвічдрэў», ён адзначыў, што іх прадпрыемства з'яўляецца адным з найстарэйшых у дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі, але пры гэтым яно ўваходзіць у лік самых сучасных і высокатэхналагічных.

- Пачынаючы сваю дзейнасць 100 гадоў таму з найпростай лесапільнай вытворчасці, прадпрыемства вырасла ў буйное, перадавое і актыўна развіваецца, - падкрэсліў Міхаіл Касько. - Тут забяспечваецца комплексная і максімальна глыбокая перапрацоўка драўнянай сыравіны, прычым, нізкагатунковай, і атрыманне з яе прадукцыі бездакорнай якасці. Ламінаваныя драўнянастружкавыя пліты і мэбля «Івацэвічдрэў» карыстаюцца высокім попытам як сярод айчынных, так і шматлікіх замежных спажыўцоў.
Каманда адданых сваёй справе прафесіяналаў, сучасныя тэхналагічныя лініі і сістэмы кіравання, актуальныя дызайнерскія і функцыянальныя рашэнні ў вытворчасці драўняных пліт і мэблі, граматная праца на рынку – усё гэта складнікі поспеху кампаніі.

- Дзякуючы руплівасьці вашага працоўнага калектыву па развіццю прадпрыемства, вытворчасць ДСП перавысіла праектныя магутнасці, актыўна развіваецца мэблевы кірунак. На пляцоўку прыцягнутыя інвестары са сваімі вытворчасцямі, у выніку чаго ў рэгіёне фармуецца мэблевы кластар, забяспечваецца глыбіня перапрацоўкі сыравіны і матэрыялаў, рост дабаўленага кошту, новыя працоўныя месцы. Як следства, растуць даходы прадпрыемства, горада, вобласці і рэспублікі ў цэлым. Вам удаецца забяспечваць вяртанне ўкладзеных дзяржавай фінансавых сродкаў у мадэрнізацыю прадпрыемства і пры гэтым інвеставаць самастойна ў далейшае пашырэнне вытворчасці, - сказаў кіраўнік канцэрна. - Пацвярджэннем вашага прафесіяналізму, аўтарытэту і павагі на самым высокім узроўні з'яўляецца той факт, што рашэннем Кіраўніка дзяржавы ААТ «Івацэвічдрэў» вызначаны кіруючай кампаніяй холдынгу, які аб'яднаў 10 вядучых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрна.

Упэўнены, вы не спыніцеся ў развіцці. Поспехі, дасягнутыя работнікамі прадпрыемства за 100-гадовую гісторыю, паслужаць трывалым падмуркам для новых магчымасцяў і ўвасаблення самых смелых ідэй і перспектыўных праектаў, - рэзюмаваў Міхаіл Касько. Ён пажадаў усім работнікам, ветэранам, маладым спецыялістам ААТ «Івацэвічдрэў» моцнага здароўя і працвітання.

https://youtu.be/n5gBrNuEXQ0

26.08.2022 15:30