Узнагароджанне лепшых работнікаў ААТ "Івацэвічдрэў" Міхаіл Касько пачаў з прывітання Урада ў адрас працоўнага калектыву.
Ён зачытаў віншавальны адрас намесніка Прэм'ер-міністра Пятра Пархомчыка.
______________________________________________________________________
Паважаныя работнікі і ветэраны
адкрытага акцыянернага таварыства "Івацэвічдрэў"!
Ад імя Урада Рэспублікі Беларусь віншую вас са знамянальнай датай – 100-годдзем з дня заснавання.
Гэтая юбілейная дата - Урачыстая нагода сказаць вам словы падзякі за нялёгкую працу і адданасць прафесіі.
Гісторыя прадпрыемства - гэта гісторыя яго працоўнага калектыву ў цэлым і кожнага работніка паасобку. Высокая кваліфікацыя і майстэрства спецыялістаў служаць гарантыяй вырашэння задач па ўмацаванню вытворчага патэнцыялу і забеспячэння яго далейшага развіцця.
За гады свайго існавання прадпрыемства з невялікага лесапільнага завода вырасла да буйной высокатэхналагічнай дрэваапрацоўчай вытворцы, які займае лідэрскія пазіцыі ў галіне.
Праведзеная пры падтрымцы дзяржавы мадэрнізацыя адкрыла новую старонку ў гісторыі, стала надзейным падмуркам для ўстойлівай працы ў сучасных умовах і будучых дасягненняў.
Сёння Івацэвічдрэў забяспечвае комплексную перапрацоўку драўніны і выпускае высокаякасную прадукцыю, запатрабаваную як на айчынным рынку, так і далёка за межамі краіны.
Прайшоўшы доўгі і няпросты шлях да поспеху, пераадолеўшы шматлікія праблемныя пытанні, прадпрыемства з упэўненасцю глядзіць у заўтрашні дзень.
Упэўнены, што вашаму згуртаванаму калектыву па сілах самыя высокія мэты і вялікія перамогі.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, далейшых поспехаў у развіцці вытворчасці, творчай энергіі, аптымізму і ўвасаблення новых ідэй.
Намеснік Прэм'ер-міністра
Рэспубліка Беларусь
П. А. Пархомчык
______________________________________________________________________
Узнагародамі Урада адзначаны два работнікі ААТ "Івацэвічдрэў".
Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства ўручана СТАНКЕВІЧУ Сяргею Пятровічу – начальніку цэха па вытворчасці ДСП. Падзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства уручана Калінку Юрыю Яўгенавічу - інжынеру-электроніку ўчастка прамысловай аўтаматызацыі.
Міхаіл Касько таксама ўручыў узнагароды канцэрна.
За высокія дасягненні ў працы, вялікі асабісты ўклад у развіццё лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці і ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання арганізацыі Нагрудным знакам адрознення канцэрна «Белляспаперпрам» «За асабісты ўклад у развіццё галіны» ўзнагароджаны:
МІХНЮК Барыс Міхайлавіч - былы генеральны дырэктар прадпрыемства (1986-2012 гг.);
САЛЯНІК Максім Міхайлавіч - намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці.
Нагрудным знакам адрознення канцэрна "Белляспаперпрам" "За асабісты ўклад у развіццё галіны" за добрасумленнае выкананне сваіх прафесійных абавязкаў, унясенне значнага асабістага ўкладу ў развіццё лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, рэалізацыю новых інвестыцыйных праектаў, паспяховае выкарыстанне перадавых метадаў і тэхналогій, правядзенне мадэрнізацыі і рэканструкцыі асноўных вытворчасцей, забеспячэнне стабільнай работы прадпрыемства і паляпшэнне ўмовы працы работнікаў узнагароджаны і генеральны дырэктар ААТ "Івацэвічдрэў" ІЛЬНІЦКІ Аляксандр Юр'евіч.
Ганаровай граматай канцэрна "Белляспаперпрам" узнагароджаны:
ПАПЛАЎСКІ Міхаіл Аляксандравіч - інжынер па ахове працы аддзела аховы працы і пажарнай бяспекі;
ТРАФІМОВІЧ Уладзімір Васільевіч - начальнік вытворчасці.
Граматай канцэрна "Белляспаперпрам" ўзнагароджаны:
ПАЛІКАРПАВА Вольга Мікалаеўна - начальнік аддзела гандлю і грамадскага харчавання;
РАДЗІВОНАВА Вольга Вячаславаўна - начальнік аддзела кадраў;
СТРАКОВІЧ Віктар Мікалаевіч - кіроўца аўтамабіля транспартнага цэха.
Падзяка старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" аб'яўлена:
КУЗНЯЦОВУ Арцёму Сяргеевічу - начальніку ўчастка прамысловай аўтаматызацыі;
ЛАПКО Васілю Іванавічу - інжынеру-механіку рамонтна-механічнага цэха;
ФЕДКОВІЧУ Дзмітрыю Міхайлавічу - інжынеру-тэхнолагу цэха па ламінаванні ДСП і насычэнні.
26.08.2022 16:00