Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ААТ "Івацэвічдрэў" са 100-годдзем прадпрыемства.
Віншавальны адрас сёння на ўрачыстым сходзе з нагоды 100-годдзя агучыў Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на шляху свайго шматгадовага развіцця "Івацэвічдрэў" вырасла з невялікай дрэваапрацоўчай вытворчасці ў лідэра галіны.
__________________________________________________________________
"Сёння гэта сучаснае мадэрнізаванае прадпрыемства па глыбокай перапрацоўцы драўніны, якое з'яўляецца прыкладам эфектыўнай арганізацыі працы. Ваш калектыў - узор прафесіяналізму і адданасці сваёй справе. Выпускаючы высакаякасную, экалагічную і канкурэнтную прадукцыю, вы паспяхова вырашаеце найважнейшыя задачы развіцця дрэваапрацоўчай прамысловасці".
"Няхай ваша імкненне спасцігаць новыя гарызонты, увасабляць у жыццё свежыя ідэі і надалей будзе спрыяць далейшаму эканамічнаму росту нашай любімай Беларусі"
_________________________________________________________________
26.08.2022 17:00