Пажаданні паспяховага працоўнага шляху і сімвалічныя пуцёўкі ў працоўнае жыццё падарылі ў мінулыя выхадныя маладым спецыялістам, якія падступіліся на першае працоўнае месца ў арганізацыях Мастоўскага раёна. Вядома ж, у ліку маладога папаўнення – работнікі горадаўтваральнага прадпрыемства ААТ «Мастоўдрэў».

27 жніўня горад на Нёмане адсвяткаваў свой дзень нараджэння. У рамках гарадскіх мерапрыемстваў павіншаваў маладых спецыялістаў 2022 года з пачаткам працоўнай дзейнасці, сказаў словы пажадання і ўручыў хлопцам пуцёўкі ў працоўнае жыццё Максім Хвешчанік - майстар цэха МДФ, які сам нядаўна быў маладым спецыялістам, а сёння ўжо вопытны і перспектыўны работнік прадпрыемства.

Віншуем!!!

31.08.2022 09:19