З вытворчасцю Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната 2 верасня азнаёміўся старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.

Губернатар падрабязна вывучыў увесь працэс вытворчасці цэлюлозы і арганізацыю збыту прадукцыі. Не абышоў увагай пытанні энергазабеспячэння агародніннай фабрыкі ад камбіната.
Аб стане спраў на прадпрыемстве далажыў генеральны дырэктар ЦКК Юрый Крук.

Кіраўнік аблвыканкама пагутарыў і з работнікамі прадпрыемства. Ён ацаніў намаганні калектыву, які, нягледзячы на цяжкасці, выкліканыя санкцыямі, не толькі эфектыўна выконвае задачы, але і працягвае пашырацца.

Сучаснае прадпрыемства выпускае беленую сульфатную цэлюлозу. Высокая дабаўленая вартасць яе чарговы раз пацвердзіла перспектыўнасць прапанаванай прэзідэнтам ідэі па рэалізацыі ў Беларусі праектаў глыбокай перапрацоўкі драўніны.

Як распавёў гендырэктар Юрый Крук, працэс вытворчасці беленай сульфатнай цэлюлозы закрытага тыпу, дзе ўжываецца высокаэфектыўная сістэма з максімальнай аддачай. "Акрамя таго, энергія, якая выпрацоўваецца ў працэсе, накіроўваецца на забеспячэнне працы цяплічнага камбіната, які нядаўна далучаны да прадпрыемства», — падзяліўся Юрый Крук спосабам павышэння эфектыўнасці працы агародніннага падраздзялення.

Іван Крупко гатовы падтрымаць калектыў у вырашэнні некаторых праблемных пытанняў.

 

05.09.2022 10:25