Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" на Дне беларускага пісьменства.
3-4 верасня Добруш стаў сталіцай Вялікага рэспубліканскага свята - Дня беларускага пісьменства.
Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы", як горадаўтваральная і самая найстарэйшая папераробная вытворчасць у краіне, была ў цэнтры ўвагі.
За дні свята з экскурсіяй фабрыку наведала больш за 400 чалавек. Яны пабывалі на вытворчасці і ў музейным павільёне.
У цэнтры горада працаваў выставачны павільён фабрыкі. Фабрыка з'яўляецца галоўнай прамысловай вытворчасцю і сімвалам горада. Сёння на фабрыцы вырабляецца больш як 100 найменняў папяровых вырабаў. Ўведзена ў эксплуатацыю вытворчасць мелаванага і немелаванага кардону. Таксама пачалі вырабляць офісную паперу фармату А4.
Удзел у мерапрыемствах свята прыняў намеснік старшыні канцэрна Генадзь Дзікавіцкі.
04.09.2022 15:31