ААТ "Віцебскдрэў" прадставіла сваю прадукцыю на прамысловай выставе ў рамках "Дзён Віцебскай вобласці ў Пскове".

На стэндзе (2-4 верасня) былі выстаўленыя ўзоры пліты МДФ, ДВП, а таксама інавацыйныя прадукты — МДФ вільгацятрывалая і МДФ вогнеўстойлівая. Яны карысталіся павышанай цікавасцю ў наведвальнікаў выставы.


З працай выставачнага стэнда "Віцебскдрэў" азнаёміліся старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін і губернатар Пскоўскай вобласці Міхаіл Вядзернікаў, прадстаўнікі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Гандлёва – прамысловай палаты Пскоўскай вобласці. Былі абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

   Таксама на выставачным стэндзе "Віцебскдрэў" адбылося зацвярджэнне Плана мерапрыемстваў на 2022-2023 гады па рэалізацыі     пагаднення аб супрацоўніцтве паміж прадстаўнікамі Віцебскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Саюза   "Гандлёва-прамысловая палата Пскоўскай вобласці", падпісанага ў 2000 годзе.

 

 

 

 

 

 

 

07.09.2022 09:56