Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Аляксандрам Пшонным сёння прымае ўдзел у дзелавым форуме "Мой бізнес: час рашучых дзеянняў і антыкрызісных мер" у г.Архангельску (Расія).
Дзелавы візіт беларускай дэлегацыі, у складзе якой прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў, ведамстваў, навуковых устаноў і прадпрыемстваў, праходзіць у перыяд з 14 па 17 верасня ў рамках рэалізацыі праграм супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Трэцяе пасяджэнне рабочай групы двух бакоў адбудзецца заўтра. На парадку разгляд прамежкавых вынікаў супрацоўніцтва і абмеркаванне новых перспектыўных напрамкаў з улікам функцыянавання эканомік дзвюх краін ва ўмовах санкцыйнага ціску.
Члены дэлегацыі таксама прымуць удзел у мерапрыемствах Міжнародным гандлёва-прамысловым Маргарыцінскім кірмашу і наведаюць Архангельскі цэлюлозна-папяровы камбінат для азнаямлення з працай прадпрыемства і працэсам вытворчасці нябеленай паўцелюлозы.
15.09.2022 17:26