Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў лесу старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіл Касько ўручыў высокія ўзнагароды.

 

 

 

 

 

 

 

  

     Нагрудны знак адрознення "За асабісты ўклад у развіццё галіны" ён уручыў дырэктару ААТ "Зеленаборскае" Яўгену Саванцу. Гэтай вышэйшай галіновай   узнагародай кіраўнік узнагароджаны за бездакорнае выкананне прафесійных абавязкаў, важкі асабісты ўклад у развіццё галіны, адданасць сваёй справе,   ініцыятыву ў працы і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу. Яўген Антонавіч кіруе прадпрыемствам з 2008 года. Яно спецыялізуецца на   здабычы  і перапрацоўцы торфу, а таксама вытворчасці ўпакоўкі з другасных матэрыяльных рэсурсаў – макулатуры. Пад яго кіраўніцтвам за апошнія гады   праведзена значная мадэрнізацыя дзеючага абсталявання. Зараз прадпрыемства працуе ў рэжыме 24/7. Загрузка вытворчых магутнасцяў высокая, што   дазваляе стабільна працаваць і з упэўненасцю глядзець у будучыню.

 

 

 

 

 

 

 

  

 

   Нагрудным знакам адрознення канцэрна "Белляспаперпрам" "За асабісты   ўклад у развіццё галіны" за ўзаемавыгаднае і канструктыўнае   супрацоўніцтва, умацаванне партнёрскіх сувязяў, дасягненні ў сферы   эфектыўнага выкарыстання лесасыравінных рэсурсаў краіны, а таксама за   ўнясенне значнага асабістага ўкладу ў развіццё ляснога комплексу   ўзнагароджаны генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага   вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Уладзімір Раеўскі і дырэктар   дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі   навук Беларусі" Аляксандр Кавалевіч.

    Заслужаныя ўзнагароды ім сёння ўручыў старшыня канцэрна Міхаіл   Каско ў Мінску на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню   работнікаў лесу.

    Міхаіл Касько таксама павіншаваў работнікаў ляснога комплексу з   надыходзячым святам.

 Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

15.09.2022 17:42