У апараце канцэрна "Белляспаперпрам" прайшоў сход з нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў лесу.
Старшыня канцэрна і іншыя кіраўнікі павіншавалі працоўны калектыў. Шэрагу супрацоўнікаў ўручаны ўзнагароды.
За плённую, добрасумленную працу, высокія прафесійныя і асабістыя якасці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу Граматай канцэрна ўзнагароджаны ЗАХАРАВА Алена Аляксееўна – начальнік аддзела ўладальніцкага нагляду і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю і ІСАЕВА Таццяна Віктараўна – намеснік начальніка ўпраўлення знешнеэканамічных сувязяў і каардынацыі паставак на ўнутраны рынак.
Падзяка Старшыні аб'яўлена ЧАРНУХе Сяргею Мікалаевічу – намесніку начальніка ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій і сувязяў з грамадскасцю.
За актыўны ўдзел у рэспубліканскіх спартыўна-масавых мерапрыемствах і асабісты ўклад у папулярызацыю заняткаў фізкультурай і спортам узнагароджаны супрацоўнікі апарата канцэрна. Падзяка Старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" аб'яўлена:
АНІСЬКАВАЙ Таццяне Стэфанаўне, галоўнаму спецыялісту аддзела прававой і кадравай работы;
ДЗЬЯКАВУ Аляксандру Валер'евічу, намесніку начальніка ўпраўлення энергазберажэння, экалогіі і аховы працы;
МАНКЕВІЧУ Аляксею Антонавічу, галоўнаму рэвізору кантрольна-рэвізійнага аддзела;
НАВІЦКАЙ Ружэне Яўгенаўне, начальніку ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій і сувязяў з грамадскасцю;
ПШОННАМУ Аляксандру Аляксандравічу, намесніку старшыні канцэрна.
Міхаілу КАСЬКО за падтрымку спорту і ініцыятыў працоўнага калектыву аб'яўлена падзяка першаснай прафсаюзнай арганізацыи канцэрна. Яе ўручыў старшыня прафкама Аляксандр Дзяькаў.
Нагадаем, каманда канцэрна на чале з Міхаілам Касько кожны год прымае ўдзел у Мінскім паўмарафоне. У цяперашнім забегу, які адбыўся ў Мінску 11 верасня, каманда паспяхова пераадолела дыстанцыю ў 10 км (раней заўсёды выходзіла на дыстанцыю 5,5 км).
Больш фота на нашым ТГ-канале: https://t.me/CONCERN_BELLESBUMPROM/392
16.09.2022 15:10