Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў галіны з прафесійным святам.

Работнікам і ветэранам лясной
гаспадаркі і дрэваапрацоўчай
прамысловасці

Дарагія сябры!
Віншую вас з прафесійным святам.

Выдатныя лясы Беларусі з дзіўна разнастайным жывёльным і раслінным светам - не толькі дар прыроды, але і вынік упартай штодзённай працы велізарнай каманды прафесіяналаў: леснікоў і ляснічых, паляўніцтвазнаўцаў і егераў, рабочых гадавальнікаў і цэхаў дрэваапрацоўкі.

Дзякуючы рупліваму гаспадаранню, укараненню самых перадавых тэхналогій па стварэнні і аднаўленні лясоў сёння на кожнага жыхара краіны прыпадае больш гектара "зялёнага золата", нашы велізарныя балоты па праве называюць лёгкімі Еўропы, а рэліктавыя пушчы прыцягваюць турыстаў з усяго свету.

Прыемна, што праведзеная мадэрнізацыя перапрацоўчых прадпрыемстваў дазваляе ствараць новыя працоўныя месцы, вырабляць прадукцыю з высокім дабаўленым коштам, атрымліваць прыбытак і развіваць галіну.

Перакананы, вы зробіце ўсё магчымае, каб захаваць і прымножыць наша нацыянальнае багацце, карыстацца якім будуць яшчэ многія пакаленні беларусаў.

У Дзень работнікаў лесу хачу пажадаць вам і вашым сем'ям здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.

Аляксандр Лукашэнка

18.09.2022 12:02