Патэнцыял для нарошчвання тавараабароту паміж Архангельскай вобласцю і Рэспублікай Беларусь значны: такі вывад стаў вынікам пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтву Памор'я і Беларусі.

Пасяджэнне адбылося 16 верасня ва ўрадзе рэгіёна ў рамках візіту беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам старшыні канцэрна Аляксандрам Пшонным у Архангельскую вобласць.

Узначальваюць пасяджэнне з беларускага боку Аляксандр Пшонны, з расійскага намеснік Старшыні Урада Архангельскай вобласці - міністр эканамічнага развіцця, прамысловасці і навукі Архангельскай вобласці Віктар Іконнікаў. На парадку дня былі вынікі выканання пратакола другога пасяджэння рабочай групы і плана мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва двух бакоў.

Відэа ад 16.09.2022 👉 https://youtu.be/lOxXSWSl6VE

Тавараабарот паміж Архангельскай вобласцю і Рэспублікай Беларусь у 2021 годзе вырас на 16 працэнтаў, у першым паўгоддзі 2022 года рост склаў шэсць працэнтаў.
— У лістападзе 2022 года запланавана выстава ў Менску. Шматлікія кампаніі Памор'я пацвердзілі сваё жаданне прыняць у ёй удзел, – адзначыў Віктар Іконнікаў.
Для дапамогі экспарцёрам у Архангельскай вобласці працуюць інструменты падтрымкі і з'яўляюцца новыя. Напрыклад, па лініі цэнтра падтрымкі экспарту кампаніі могуць атрымаць да 500 тыс.рублёў у якасці кампенсацыі выдаткаў на лагістыку. Прапануецца таксама ўдзел у міжнародных выставах і кірмашах, пошук партнёраў-пастаўшчыкоў, дапамога ў афармленні кантрактаў.

Па словах Аляксандра Пшоннаго, перад Расіяй і Беларуссю стаіць задача па ўмацаванні супрацоўніцтва і нарошчвання тавараабароту да 50 працэнтаў у год. Таму неабходна вызначыць кропкі росту, якія дазволяць выйсці на новы ўзровень адносін.

Асаблівую ўвагу надалі тэме імпартазамяшчэння - прадстаўнікі беларускага боку распавялі аб магчымасцях сваіх прадпрыемстваў па забеспячэнні неабходнымі запчасткамі і расходнымі матэрыяламі, у тым ліку прадпрыемстваў цэлюлозна-папяровай прамысловасці і суднабудаўнічага комплексу.


- У нас даволі ўстойлівая ў плане аб'ёму ўзаемнага гандлю структура. На працягу доўгага часу тавараабарот складае каля 50 мільёнаў долараў у год. Можам казаць, што ў нас выразныя, зразумелыя, устояныя сувязі, і на такіх сувязях заўсёды лягчэй расці, – адзначыў кіраўнік аддзялення пасольства Рэспублікі Беларусь у Санкт-Пецярбургу Ігар Мілідовіч.

   Беларускі бок гатовы нарошчваць аб'ём паставак у Архангельскую вобласць пасажырскай і камунальнай тэхнікі, сельгаспрадукцыі і   спажывецкіх тавараў, узмацняць навуковае ўзаемадзеянне, у кароткія тэрміны вывучыць пытанне лагістычных магчымасцяў   Архангельскага порта.

    Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі наведалі аб'екты партовай інфраструктуры Архангельска - марскі гандлёвы порт і транспартна-   лагістычны комплекс у Саломбале.

    Як распавёў генеральны дырэктар Архангельскага марскога гандлёвага порта Аляксандр Цэцэн, агульная даўжыня сямі прычалаў   транспартнага хаба складае больш за кіламетр, што дазваляе адначасова апрацоўваць у порце да пяці буйных судоў.

    - З 1970 года наш порт працуе цэлы год. Намэнклятура грузаў шырокая - ад бочак і кантэйнераў да шматтоннай тэхнікі. У сярэднім за   год мы апрацоўваем каля мільёна тон грузаў. Ёсць рэзерв - паўмільёна тон у год, - распавёў Аляксандр Цэцэн. - Адначасовая ёмістасць   складавання порта - каля 100 тысяч тон, не лічачы навалу.

    Зараз порт развівае новы напрамак - экспедзіраванне, якое ўключае поўны цыкл работ: перавалку грузу ў Архангельскам порце,   марскі  фрахт і апрацоўку грузу ў порце выгрузкі.

    - Беларусь - экспартна арыентаваная краіна. Пасля таго, як у дачыненні да нашай дзяржавы заходнімі краінамі, як і ў дачыненні да   Расеі, былі ўведзеныя абмежаванні, лагістыка стала стрымліваючым фактарам. Таму мы шукаем напрамкі, праз якія можна ажыццяўляць   адгрузку нашай прадукцыі, – адзначыў кіраўнік беларускай дэлегацыі, намеснік старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» Аляксандр   Пшонны. – Тут мы знаходзімся для таго, каб рэкамендаваць профільным спецыялістам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі разгледзець пытанне перавалкі беларускіх грузаў праз порт Архангельск.

Па словах Аляксандра Пшоннага, канцэрн "Белляспаперпрам", які курыруе кірунак супрацоўніцтва прадпрыемстваў рэспублікі з расійскімі рэгіёнамі, рэгулярна арганізуе бізнес-місіі ў Архангельскую вобласць. Гэтая паездка ў порт адбылася пасля пасяджэння рабочай групы, дзе бакі абмеркавалі розныя кірункі супрацоўніцтва. Як адзначыў Аляксандр Пшонны, па выніках сустрэчы будуць дадзены даручэнні органам дзяржаўнай улады Беларусі.

Па словах прадстаўніка губернатара Архангельскай вобласці па развіцці Арктыкі Дзмітрыя Юркова, сфер узаемадзеяння з Рэспублікай Беларусь досыць шмат.

- Гэта не толькі лагістыка, але і сельская гаспадарка, будаўніцтва, навука, машынабудаванне, лесапрамысловы комплекс. Нашы прадпрыемствы зацікаўлены ў набыцці беларускай тэхнікі, у тым ліку для ЛПК і пасажырскіх перавозак, – адзначыў Дзмітрый Юркоў.

У лістападзе дэлегацыя Архангельскай вобласці плануе наведаць Беларусь, каб падпісаць адпаведныя дакументы.

Паводле інфармацыі прэс-службы Губернатара і Ўрада Архангельскай вобласці (http://dvinanews.ru/-ba7oy5xx)

21.09.2022 10:01