Старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юры Назараў павіншаваў ветэранаў і работнікаў галіны з 70-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Дарагія ветэраны, паважаныя работнікі лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці!
Віншую вас са знамянальнай датай - 70-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Семдзесят гадоў таму вясновым травеньскім днём 1945 адгрымелі залпы салюту, каб апавясціць ўвесь свет аб Вялікай Перамозе над фашызмам.
Але каб дасягнуць гэтай Перамогі, спатрэбіліся масавы гераізм народа, напружаная праца на фронце і ў тыле.
Мільёны людзей загінулі ахвярамі гэтай страшнай вайны. І вось ужо семдзесят гадоў наша краіна жыве пад мірным небам. У гэтым вялікая заслуга тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў, тых, хто дайшоў да Перамогі і пабудаваў для нас мірнае жыццё.
Мы павінны захоўваць пра іх вечную памяць, перадаючы яе з пакалення ў пакаленне, як абавязак гонару, высокароднасці і патрыятызму абаронцаў Айчыны.
Жадаю ўсім ветэранам і работнікам арганізацый канцэрна моцнага здароўя, радасці, міру і дабрабыту, удачы ва ўсіх пачынаннях і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.
Старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юры Назараў