РУП "Завод газетнай паперы" ў Шклове вядома як адзін з асноўных вытворцаў папяровай прадукцыі ў краіне. Разам з тым развіваюць тут і іншы напрамак — выпуск драўляных дамоў. Магутнасць дрэваапрацоўчай вытворчасці — да 250 домакамплектаў у год.

Больш за 70 працэнтаў з іх сёння адпраўляецца ў Расію, у зусім невялікай колькасці — у краіны Еўрасаюза, астатнія 20 працэнтаў у продажах дамоў прыпадаюць на долю ўнутранага рынку. Зрэшты, гэтая прапорцыя нясталая і вагаецца ў залежнасці ад сітуацыі ў краіне і за яе межамі. Так, на прадпрыемстве чакаюць, што пасля анансаваных зменаў у падыходах да драўлянага хатабудавання на сяле і нарошчвання тэмпаў жыллёвага крэдытавання попыт з боку суайчыннікаў на шклоўскую прадукцыю прыкметна вырасце. Што гатовыя прапанаваць на заводзе, даведвалася карэспандэнт "Р".


Чытаць: https://www.sb.by/articles/bystro-stilno-ekologichno.html

23.09.2022 12:08