Дэлегацыя канцэрна «Белляспаперпрам» прымае ўдзел у Беларуска-кітайскім міжрэгіянальным бізнес-форуме, які праходзіць сёння ў Мінску.
Першы намеснік старшыні канцэрна Дзмітрый Лізура, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў, на якіх рэалізуюцца сумесныя беларуска-кітайскія інвестыцыйныя праекты, прадставяць дрэваапрацоўчую галіну краіны.
У цяперашні час у сістэме канцэрна рэалізуецца два буйных беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праекта.
На базе ААТ «Светлагорскі ЦКК» будуецца завод беленай цэлюлозы з аб'ём інвестыцый больш за 900 млн. дал. Магутнасць вытворчасці складзе 400 тыс. т у год.
На базе філіяла «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» холдынгу «Беларускія шпалеры» рэалізуецца праект па будаўніцтву завода па вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардона.
Аб'ём інвестыцый 348,6 млн. дал. Магутнасць вытворчасці складзе 200 тыс. т мелаваных і немелаваных відаў кардону ў год.