Абавязкі і адказнасць кіраўніка арганізацыі па забеспячэнні аховы працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны, прамысловай, пажарнай, транспартнай бяспекі і вытворчай санітарыі былі на парадку дня вебинара канцэрна.
Ён прайшоў учора.У ліку спікераў спецыялісты Міністэрства транспарту і камунікацый, Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС, Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Генеральнай пракуратуры.
Правёў вебинар намеснік старшыні канцэрна Генадзь Дзікавіцкі. Удзел у вебинаре прынялі непасрэдна кіраўнікі арганізацый канцэрна.
06.10.2022 14:35