Задачы па паглыбленай перапрацоўцы драўнянай сыравіны, якой багатая Беларусь, планамерна вырашаюцца. Кропкай адліку стала нарада ў Кіраўніка дзяржавы ў кастрычніку 2020 года.
Дзякуючы стварэнню ў Беларусі ўласных вытворчасцяў сульфатнай беленай цэлюлозы і мелаванага кардона тэхналагічны перадзел драўнянай сыравіны выйшаў на прынцыпова новы ўзровень. Забяспечана яго глыбокая перапрацоўка і атрыманне прадукту з адпаведным дабаўленым коштам. Пры гэтым перад галіной была пастаўлена задача – ісці далей. Бо цэлюлоза і кардон – гэта ўсё ж паўфабрыкаты. Не лагічна іх вывозіць за мяжу, каб там з іх вырабілі гатовыя спажывецкія вырабы і везлі да нас ужо як імпарт.
У кастрычніку 2020 года на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы па стане спраў у дрэваапрацоўчай прамысловасці пытаннем №3 як раз была тэма далейшай перапрацоўкі цэлюлозы і кардона ў канчатковыя прадукты, у прыватнасці, ва ўпакоўку. Акрамя таго, Прэзідэнт звярнуў увагу і на сваю тэчку з матэрыяламі да нарады. Трэба і гэта рабіць сваё!
ЗРАБІЛІ! І ўпакоўку, і тэчкі! Выпрабавалі ўсе віды друку - якасць хвацкае!
Сёння ўжо больш за 40 беларускіх друкарняў выкарыстоўваюць мелаваны трохслаёвы кардон вытворчасці Добрушскай папяровай фабрыкі «Герой працы». З яго вырабляюць ўпакоўку для айчынных прадпрыемстваў харчовай, тытунёвай, фармацэўтычнай, лёгкай прамысловасці, друку канцылярскіх прыладаў, часопісаў, нататнікаў і кніг.
Аб'ёмы спажывання і перапрацоўкі мелаванага кардона на ўнутраным рынку ўпэўнена растуць. Калі ў студзені бягучага года было рэалізавана 238 тон, то ў верасні ўжо амаль 1090 тон. На фабрыцы прагназуюць, што да канца года будуць штомесяц адгружаць для беларускіх друкарняў ужо каля 1500 тон.
11.10.2022 16:30