Добрушская папяровая фабрыка 100 гадоў носіць ганаровае званне «Герой працы».
17 кастрычніка 1922 года за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і масавы гераізм рабочых на мірным фронце пры аднаўленні народнай гаспадаркі Гомельскі губернскі саўнаргас прысвоіў Добрушскай папяровай фабрыцы назву «Герой працы». На той момант прадпрыемства ўжо мела багаты вопыт і салідны ўзрост. Яго займальная гісторыя бярэ пачатак у 1870 годзе.
На працягу ўсёй гісторыі прадпрыемства заставалася наватарам у папяровай вытворчасці. Яшчэ ў 1889-м тут запушчана першая беларуская электрастанцыя. У 1932-м фабрыка першая ў Еўропе пачала выкарыстоўваць стацыянарныя варачныя катлы, што дазволіла значна павялічыць выпрацоўку паперы. Першыя школьныя сшыткі - таксама прадукт Добрушскай фабрыкі. Іх вытворчасць наладзілі ў 1923-м. Да 1970 года кожны сёмы школьнік СССР пісаў у Добрушскім сшытку.
Сёння тут вырабляюць больш за 100 відаў тавараў, у тым ліку мелаваны кардон.
Цікавы аповяд пра фабрыку тут: gp.by
19.10.2022 10:00