Сёння на базе ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" прайшоў Савет канцэрна.
Прысутнічалі кіраўніцтва канцэрна, кіраўнікі структурных падраздзяленняў апарата канцэрна, кіраўнікі прадпрыемстваў. У першую чаргу для прысутных была праведзена экскурсія па фабрыцы, дзе госці азнаёміліся з усімі этапамі вырабу прадукцыі. Далей былі заслуханы даклады аб сацыяльна-эканамічным развіцці, аб выкананні ўмоў аказання дзяржаўнай падтрымкі, аб стане аховы працы, прамысловай і пажарнай бяспекі арганізацый канцэрна па выніку дзевяці месяцаў 2022 года.
У завяршэнне пасяджэння савета канцэрна, старшыня Міхаіл Касько ўручыў грамату канцэрна працоўнаму калектыву ААТ «Слонімскі кардонна - папяровы завод "Альбярцін" за зладжаную і ўстойлівую працу, плённую працу, павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, значны ўклад у развіццё лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна- папяровай прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
26.10.2022 17:45