З 21 па 25 лістапада ў Маскве пройдзе 33-я Міжнародная выстава «Мэбля, фурнітура і абівальныя матэрыялы». У ёй прымуць удзел прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам".
"Мэбля" - найбуйнейшая галіновая выстава, якая штогод становіцца галоўнай падзеяй мэблевага рынку ў Расіі і Усходняй Еўропе. Выстава "Мэбля" забяспечвае мэблевы рынак найбольш поўнай і ўсебаковай інфармацыяй аб апошніх тэндэнцыях кан'юнктуры, масавага попыту, моды, стылю і дызайну. Міжнародная выстава "Мэбля" – гэта не толькі самая прэстыжная пляцоўка для дэманстрацыі магчымасцяў кампаній, але і месца прасоўвання прадукцыі, павышэння яе канкурэнтаздольнасці, кансалідацыі сусветнай мэблевай супольнасці.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
21.11.2022 11:45